Раман Галоўчанка і Аляксандр Бяглоў
25 кастрычніка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Санкт-Пецярбург падпісалі шэраг дакументаў па выніках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў падпісалі пратакол 14-га пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва. "Сёння прайшла жывая дыскусія. Відаць настроенасць усіх прысутных на вырашэнне практычных задач. Мы крыху скарэкціравалі мэтавыя ўстаноўкі і па асобных пытаннях узмацнілі кіраўніцкае забеспячэнне рашэнняў для таго, каб мы хутчэй дасягалі тых вынікаў, якія цікавяць абодва бакі. Удзячны губернатару і членам урада горада за добрую падрыхтоўку мерапрыемства і за настроенасць на прадаўжэнне работы, а таксама за высокія ацэнкі і цёплыя словы ў адрас беларускіх калег, якія сёння прагучалі. Пастараемся і далей падтрымліваць такі ж высокі ўзровень партнёрства і ўзаемадзеяння. Дзякуй за мерапрыемства. Работа на гэтым не заканчваецца, а толькі пачынаецца яе новы, яшчэ больш адказны этап", - сказаў Раман Галоўчанка.
Таксама сёння падпісаны мемарандумы аб развіцці супрацоўніцтва ў рамках праграм абнаўлення транспартнага комплексу Санкт-Пецярбурга і па пастаўках камунальнай тэхнікі ў інтарэсах арганізацый жыллёва-камунальнага комплексу горада. Як адзначаў сёння на пасяджэнні прэм'ер-міністр Беларусі, наша краіна гатова прапанаваць Санкт-Пецярбургу новыя мадэлі пасажырскай і камунальнай тэхнікі.
Акрамя таго, ДП "Кіруючая кампанія холдынга "БЦК" заключыла пагадненні аб супрацоўніцтве з расійскімі АТ "Канцэрнт Тытан-2" і АТ "Беатон".
Падпісана і пагадненне аб супрацоўніцтве паміж галоўным упраўленнем спорту і турызму Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Камітэтам па фізічнай культуры і спорце ўрада Санкт-Пецярбурга.
Сярод іншых дакументаў - дарожная карта (план сумесных мерапрыемстваў) на 2024-2026 гады па рэалізацыі пагаднення аб устанаўленні супрацоўніцтва паміж адміністрацыяй Фрунзенскага раёна Мінска і адміністрацыяй Курортнага раёна Санкт-Пецярбурга. А таксама план мерапрыемстваў (дарожная карта) на 2025-2026 гады па рэалізацыі пагаднення паміж адміністрацыяй Ленінскага раёна Мінска і адміністрацыяй Калінінскагараёна Санкт-Пецярбурга аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай, культурнай, сацыяльнай і іншых галінах.
Падпісаны і мемарандум аб творчым супрацоўніцтве паміж Тэатрам юных гледачоў імя А.А.Бранцава (Санкт-Пецярбург) і Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача.-0-

Фота Віталя Піваварчыка