18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якім будзе надвор'е 19-24 верасня, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Адметнай асаблівасцю першага асенняга месяца з'яўляецца пераменлівы характар умоў надвор'я, які звязаны з перабудовай атмасферных працэсаў ад кліматычнага лета да кліматычнай восені. Таму ў бліжэйшы час мы станем сведкамі гэтых кантрастаў надвор'я. Так, у наступныя двое сутак (19-20 верасня) пад уплывам няўстойлівых паветраных мас і малаактыўных франтальных раздзелаў у асобных раёнах краіны пройдуць дажджы - ад невялікіх да ўмераных. Пры гэтым у дзённы час 19 верасня (пятніца) месцамі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Разам з тым з паўднёва-заходнімі патокамі ў краіну пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы, тэмпературны фон будзе паступова павышацца і на сярэдзіну дня 20 верасня (субота) будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 18 градусаў па паўночным усходзе да плюс 27 градусаў па паўднёвым захадзе", - расказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 19 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. У дзённы час месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 6 градусаў на ўсходзе да плюс 15 градусаў на захадзе, днём - плюс 17-23 градусы.
У суботу, 20 верасня, ноччу ў асобных раёнах краіны, днём месцамі па паўночна-ўсходняй палове пройдуць невялікія дажджы. У асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, па заходняй палове - да плюс 15 градусаў. Днём будзе ад плюс 18 градусаў па паўночным усходзе да плюс 27 градусаў па паўднёвым захадзе.
"21-22 верасня (нядзеля - панядзелак) на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў паветранай масе субтрапічнага паходжання, у Беларусі чакаецца вельмі цёплае і пераважна сухое надвор'е, толькі днём 22 верасня (панядзелак) месцамі па паўночным захадзе краіны пры развіцці кучава-дажджавой воблачнасці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Пры гэтым начныя мінімумы будуць вагацца ад 8 да 16 градусаў, а дзённыя максімумы складуць плюс 22-29 градусаў", - падзяліліся сіноптыкі.

У нядзелю, 21 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 8 градусаў па паўднёвым усходзе да плюс 16 градусаў па паўночным захадзе. Днём будзе ад плюс 22 градусаў па паўночным усходзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым захадзе і поўдні.
У панядзелак, 22 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў цяпла, днём - плюс 22-29 градусаў.
"У далейшым (23-24 верасня) умовы надвор'я ў краіне стануць вызначаць атмасферныя франты, якія абумовяць кароткачасовыя дажджы. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў месцамі не выключаны навальніцы. Разам з тым услед за франтальнымі часткамі з паўночнага захаду Еўропы пачнуць паступаць паветраныя масы арктычнага паходжання. У выніку чаго тэмпературны фон панізіцца, але па-ранейшаму будзе знаходзіцца на 1-6 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма трэцяй дэкады верасня - плюс 9,7-11,4 градуса). У начны і ранішні час у вільготным паветры месцамі па краіне будуць згушчацца непрацяглыя туманы", - дадалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 23 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў цяпла, на паўночным захадзе - плюс 7-9 градусаў. Днём будзе ад плюс 14 градусаў па паўночным захадзе да плюс 26 градусаў па паўднёвым усходзе.
У сераду, 24 верасня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах - да плюс 15 градусаў. Днём будзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - да плюс 21 градуса.-0-