Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2024, 14:31

Ад гуманітарнай дапамогі да будаўніцтва і паставак тэхнікі. Якія агульныя інтарэсы ёсць у Беларусі і ДНР

Дзяніс Пушылін
Дзяніс Пушылін
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Данецкая Народная Рэспубліка гатова развіваць з Беларуссю эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін пасля сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Была магчымасць падвесці вынікі пасля мінулай сустрэчы (была дамоўленасць аб эканамічным узаемадзеянні, супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы). Вядома, ужо зроблена шмат, створана база для далейшых крокаў", - сказаў Дзяніс Пушылін.

Паводле яго слоў, у першую чаргу размова ідзе пра гуманітарны складнік - арганізацыю адпачынку дзяцей з Данбаса. Беларусь рэгулярна прымае ў сябе ў гасцях хлопчыкаў і дзяўчынак з ДНР і ЛНР, для іх гэта магчымасць не толькі праверыць сваё здароўе і прайсці лячэнне, але і абстрагавацца ад жыцця ва ўмовах баявых дзеянняў.

"Ёсць магчымасць узаемадзеяння па маладзёжным напрамку. Прайшло ўжо некалькі форумаў у Беларусі і Расійскай Федэрацыі, і яны даюць пэўны эфект. Аднагодкі адзін аднаго разумеюць значна хутчэй. Нашым маладым людзям ёсць што расказаць, расказаць у параўнанні, як гэта бывае, што нясе псеўдадэмакратыя, якая навязвалася, што нясуць тыя "каштоўнасці" і ў што гэта выліваецца", - адзначыў кіраўнік ДНР.

Што датычыцца эканамічнага супрацоўніцтва, Дзяніс Пушылін расказаў, што на тэрыторыі Данецкай Народнай Рэспублікі разгарнулася грандыёзная будоўля, і ў ДНР у сувязі з гэтым ёсць пэўныя патрэбнасці, у тым ліку ў будаўнічай і камунальнай тэхніцы.

"Неабходна і рамонтная база, таму што на нашых кар'ерах засталася тэхніка БЕЛАЗ, яна патрабуе рамонту. Рэспубліка Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў рамонтна-тэхнічным забеспячэнні, і гэта пункт узаемавыгаднага супрацоўніцтва", - заявіў Дзяніс Пушылін.

Яшчэ адзін агульны інтарэс - пастаўка ў ДНР беларускіх прадуктаў харчавання. "Тут таксама ёсць попыт, гэта работа сістэматызуецца", - дадаў кіраўнік Данецкай Народнай Рэспублікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі