Фота з архіва
2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад чаго залежыць памер будучай пенсіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У ведамстве ўдакладнілі, што права на працоўную пенсію маюць грамадзяне, якія дасягнулі ўстаноўленага пенсійнага ўзросту (58 гадоў для жанчын і 63 гады для мужчын), а таксама маюць страхавы стаж не менш як 20 гадоў (з 1 студзеня 2025 года).
Кожны месяц страхавога стажу адпавядае месяцу работы або вядзення самастойнай дзейнасці, за які выплачаны ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва не ніжэй за мінімальную заработную плату. "Калі ваш даход, з якога выплачаны ўзносы ў ФСАН, напрыклад, палавіна мінімальнай заработнай платы, страхавы стаж складзе палавіну месяца", - адзначылі ў Мінпрацы.
Калі работадавец або фізічная асоба, якая ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, не аплацілі ўзносы ў ФСАН з памеру мінімальнай заработнай платы, то месяц страхавога стажу не будзе сфарміраваны.
Даведацца інфармацыю аб сфарміраваным страхавым стажы з 2003 года можна праз мабільны дадатак ФСАН або звярнуўшыся асабіста ў тэрытарыяльны орган ФСАН.-0-