Фота з архіва
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад чаго адмовіліся і што дабавілі ў рацыён у новым навучальным годзе ў мінскіх школах, расказала журналістам дырэктар ДП "Камбінат школьнага харчавання горада Мінска" Людміла Крупская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Так, у гэтым годзе ў асенні рацыён мінскіх школьнікаў уключана каля 124 страў. "67 страў з інфармацыйнага зборніка тэхналагічных карт страў і вырабаў, распрацаваных Міністэрствам адукацыі. Гэта складае каля 54 працэнтаў ад усіх страў", - адзначыла Людміла Крупская.
Яна дадала, што ў прыблізныя двухтыднёвыя рацыёны асенняга перыяду ўключана 5 новых страў, а таксама стравы, якія ўжо карыстаюцца попытам у вучняў. Сярод папулярных - шашлычок "Школьны", курачка "Пікантная", катлета "Папараць".
Гаворачы аб навінках, Людміла Крупская расказала, што радаваць дзяцей на полуднях у гэтым годзе будуць блінчыкамі з яблыкам і карыцай. На абед з'явяцца курыныя грудкі, запечаныя ў смятанным соусе. А для 1-4-х класаў на снеданне вярнулі блінчыкі з тварагом і сырнікі. "Таксама ў нас будзе два новыя напіткі, але не буду расказваць сакрэт, з чаго яны складаюцца. Я думаю, што нашы дзеці пакаштуюць і ацэняць гэтыя стравы", - падкрэсліла яна.
А вось ад пельменяў у асеннім рацыёне было прынята рашэнне адмовіцца. Але Людміла Крупская адзначыла, што, магчыма, гэта страва з'явіцца ў меню іншага перыяду.-0-