Санцьяга Перэс Бенітэс
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Куба маюць значнм патэнцыл супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя і навукі, рэалізацыі гуманітарных праектаў. Аб гэтым журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Санцьяга Перэс Бенітэс, які сёння сустракаўся са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для мяне заўсёды вельмі карысна і вельмі прыемна быць у Савеце Рэспублікі, сустракацца з Наталляй Іванаўнай", - сказаў дыпламат.
Асноўная ўвага на сустрэчы была ўдзелена пошуку новых пунктаў росту для двухбаковага супрацоўніцтва. "Мы - сябры, мы - браты. Толькі трэба знайсці канкрэтныя нішы для нашага ўзаемадзеяння", - заявіў пасол. Ён адзначыў, што абедзве краіны маюць значны патэнцыял, асабліва ў сферах аховы здароўя і навукі, уключаючы сумесныя распрацоўкі, продаж медыкаментаў і рэалізацыю гуманітарных праектаў.
Паводле яго слоў, абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння маладзёжных і жаночых арганізацый, тэматыка абменаў і патрыятычнага выхавання, а таксама супрацоўніцтва ў турызме і санаторна-курортнай сферы. "З парламентарыямі Беларусі заўсёды вельмі лёгка і прыемна гаварыць, таму што мы адзіныя ў тым, што абараняем суверэнітэт, незалежнасць", - падкрэсліў Санцьяга Перэс Бенітэс.-0-