Фота з архіва
25 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка на сусветным рынку металургіі і работа Беларускага металургічнага завода ў гэтых умовах сталі галоўнымі тэмамі на сустрэчы намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічным развіцці - галоўнага інжынера ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" Мікалая Анелькіна з калектывам электрасталеплавільнага цэха нумар 1, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Паводле інфармацыі намесніка генеральнага дырэктара, цяпер БМЗ працуе на ўзроўні 90 працэнтаў да мінулага года. "Такі выбар дыктуе нам існуючая сітуацыя: складанасці з лагістычнымі ланцужкамі і цэнаўтварэнне на рынках. Больш выгадна працаваць з меншымі аб'ёмамі, чым мець рызыку спрацаваць на страту", - зрабіў акцэнт Мікалай Анелькін.
Ён адзначыў, што частка металалому на БМЗ паступае з Беларусі - і гэта для прадпрыемства выгадна: як у плане якасці самога лому, так і за кошт невялікай адлегласці дастаўкі. "А тая частка металалому, якую мы закупляем у розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, для нас абыходзіцца даражэй. Таму мы стараемся прымаць аптымальныя рашэнні, каб забяспечыць усімі неабходнымі матэрыяламі ў першую чаргу сталеплавільную вытворчасць - яна залежыць непасрэдна ад паставак металалому. Больш загружана на сёння пракатная вытворчасць, складаней з загрузкай сталядротавых цэхаў", - расказаў намеснік генеральнага дырэктара.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што сваіх спецыялістаў прадпрыемства не скарачае, а захоўвае, каб не страціць у якасці, калі сітуацыя на сусветным рынку металургіі зменіцца ў лепшы для завода бок. Мікалай Анелькін таксама адзначыў, што ўзрастаюць патрабаванні да кіраўнікоў усіх узроўняў, і падкрэсліў: парадак на прадпрыемстве і на рабочых месцах мае першарадную значнасць.
ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей - сталеплавільнага, пракатнага, трубнага, метызнага і цэхаў інфраструктуры.-0-