Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 красавіка 2024, 18:15

Абраменка: урады Беларусі і Расіі ўдасканальваюць умовы для развіцця турызму ў СД

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урады Беларусі і Расіі ўдасканальваюць умовы для развіцця турызму ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым сказала намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка, выступаючы на другім Расійска-беларускім турыстычным кангрэсе, які праходзіць у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алеся Абраменка адзначыла, што саюзная праграма па ўніфікацыі заканадаўства ў сферы турыстычнай дзейнасці прадугледжвала гарманізацыю дзяржаўных стратэгій развіцця галіны. "Вынікам гэтай сістэмнай работы стала аднаўленне ў мінулым годзе дапандэмійнай дынамікі арганізаванага турпатоку. У параўнанні з 2022-м колькасць гасцей з Расіі ў Беларусь вырасла ў 1,6 раза, з Беларусі ў Расію - у 1,4 раза. Галіна стала ўносіць дадатны ўклад у эканоміку: плюс 0,1 працэнта прыросту ВУП у 2022 годзе, 0,2 працэнта - у мінулым годзе", - расказала намеснік кіраўніка міністэрства.

Яна таксама абазначыла ключавыя напрамкі работы па далейшым павелічэнні ўнутранага і ўязнога турпатокаў у Саюзнай дзяржаве. "У рамках профільнай саюзнай праграмы на 2024-2026 гады плануецца сумесная папулярызацыя турыстычных маршрутаў. Шэраг мерапрыемстваў прыкладнога характару змяшчае і дарожная карта па турызме на 2023-2024 гады. Размова ідзе, у прыватнасці, аб выпрацоўцы і рэалізацыі сумеснай маркетынгавай палітыкі, актывізацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва, распрацоўцы пакетных тураў з наведваннем спартыўных мерапрыемстваў", - паведаміла намеснік міністра.

"Паралельна ствараем спрыяльныя ўмовы для нарошчвання інвестыцый у інфраструктурыя праекты ў сферы турызму на тэрыторыі Беларусі. На гэта нацэлены падпісаны гэтымі днямі кіраўнікамі эканамічных ведамстваў дзвюх краін комплекс мерапрыемстваў па стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці. Акрамя таго, прыцягненню расійскага капіталу ў такія праекты могуць садзейнічаць ільготы і прэферэнцыі ў рамках абноўленага закона "Аб інвестыцыях", - рэзюмавала намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.
 
Расійска-беларускі турыстычны кангрэс прадоўжыцца да 20 красавіка. Арганізатары - Расійскі саюз туріндустрыі сумесна з Рэспубліканскім саюзам турыстычнай індустрыі Беларусі. Дзелавая праграма ўключае шырокі спектр актуальных пытанняў узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў сферы турызму. У рамках мерапрыемства запланавана работа прафесійных секцый, трэнінгаў, а таксама кантактнай біржы ў фармаце В2В для прадстаўнікоў расійскіх і беларускіх кампаній. Кангрэс сумешчаны з міжнародным вясеннім турыстычным кірмашом "Адпачынак-2024", які паралельна праходзіць у беларускай сталіцы.-0-

Фота Раміля Насібуліна
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі