Руслан Абрамчык. Фота edu-grodno.gov.by
Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
Галоўная нацыянальная ідэя беларусаў - мець уласную моцную дзяржаву, якая абараняе нашы інтарэсы, умацоўваць і развіваць сваю краіну. Такім меркаваннем аб пастулатах Дырэктывы нумар 12 "Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы" падзяліўся з карэспандэнтам БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.
"Ідэалогія - гэта сукупнасць уяўленняў, ідэй і каштоўнасцей пра сябе, сваё месца ў свеце, сваю будучыню. Уяўленні становяцца асновай перакананняў, а перакананні ў сваю чаргу - асновай учынкаў. Упэўненага чалавека цяжка збіць з дарогі, - абазначыў Руслан Абрамчык актуальнасць Дырэктывы нумар 12. -Таму фарміраванне цвёрдых перакананняў у грамадзян з'яўляецца адной з задач кожнай дзяржавы".
Станаўленне ідэалогіі - даволі працяглы працэс. Калі паглядзець рэтраспектыўна, то ў канцы ХIХ стагоддзя быў апублікаваны верш Янкі Купалы "А хто там iдзе". Паэт востра паставіў пытанне аб ідэнтычнасці беларусаў і іх праве на самавызначэнне. І толькі праз больш як два дзясяткі гадоў у яго з'явілася падстава напісаць другі верш "Занiмай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад мiж народамi". Каля двух з палавінай дзесяцігоддзяў заняў шлях ад пытанняў самаідэнтыфікацыі да першых на іх адказаў.
"Поўнага набору прыкмет суверэнітэту ў нас не было амаль да канца ХХ стагоддзя. І толькі са здабыццём незалежнасці Рэспубліка Беларусь стала ўвасабленнем мары аб уласнай краіне, у якой беларускі народ з'яўляецца паўнапраўным гаспадаром, - падкрэсліў Руслан Абрамчык. - Спатрэбіўся час, каб на падставе перакананняў і ўяўленняў аб светаўладкаванні ўсвядоміць сябе супольнасцю, якая мае права нараўне з іншымі народамі рэалізоўваць свае інтарэсы".
У навейшай гісторыі таксама на канцэптуальнае афармленне зместу ідэалогіі беларускай дзяржавы спатрэбіўся час. "Ідэалогіі беларускай дзяржавы як канцэптуальна аформленай супольнасці ідэй трэба было прайсці выпрабаванне часам, няпростымі дзесяцігоддзямі, у тым ліку сацыяльна-палітычнымі працэсамі, - лічыць Руслан Абрамчык. - Сёння мы можам цвёрда гаварыць, што Дырэктыва нумар 12 змяшчае асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы не як прадукт навуковых даследаванняў, тэарэтычных напрацовак, а як выпрацаванае жыццём і прынятае народам, умацаванае ў тым ліку і шэрагам электаральных працэсаў, абнаўленнем Канстытуцыі ўспрыманне Беларусі як прасторы жыцця беларускага народа. Усе гэтыя працэсы далі магчымасць выдаць такі ёмісты і ў той жа час кампактны дакумент, які дакладна і структуравана апісвае каштоўнасці беларускага народа ў ХХI стагоддзі. Размова ў ім аб тым, кім мы бачым сябе ў свеце, суверэнітэт і дзяржаўнасць з'яўляюцца стрыжнёвымі ідэямі".
Субяседнік упэўнены, што галоўная нацыянальная ідэя беларусаў - мець уласную моцную дзяржаву, якая абараняе нашы інтарэсы. Вялікая мара беларусаў рэалізавана, і наша задача яе захаваць і развіваць. Крытэрыем ацэнкі працэсаў, што адбываюцца ў грамадстве, павінны быць ідэя суверэнітэту і абароненасці інтарэсаў чалавека і дзяржавы - тое, што мы называем нацыянальнай бяспекай. Калі бягучыя працэсы адпавядаюць гэтым крытэрыям, значыць, яны пазітыўныя, правільныя.
"Ужо ў 2020 годзе паўставала пытанне аб тым, што Беларусі патрэбны нарматыўна-прававы акт, які рэгламентуе змест ідэалагічнай работы. Формы па вялікім рахунку вызначаны, змест ствараецца самім грамадскім жыццём. Разам з тым фіксацыя ў выглядзе пастулатаў неабходна. І мы атрымалі дакладна структураваны дакумент - Дырэктыву нумар 12, якая патрабуе ад нас арганізацыі ідэалагічнай работы на якасна новым узроўні", - сказаў Руслан Абрамчык.
Ён таксама адзначыў, што вялікая перавага гэтага дакумента - тэзіс аб усёабдымным характары работы па рэалізацыі ідэалогіі беларускай дзяржавы, незалежна ад форм уласнасці арганізацый, у якіх яна вядзецца. Наш Прэзідэнт не раз гаварыў, што ідэалогія - імунная сістэма дзяржавы. І, вядома, імунная сістэма не можа працаваць у здаровым арганізме выбарачна, яна павінна абараняць арганізм цалкам. Адпаведна, усе без выключэння павінны забяспечваць інтарэсы грамадзян, грамадскіх груп і дзяржавы ў цэлым. Цяжка знайсці контраргументы да такога падыходу. Таму работа будзе прадоўжана з вялікім ахопам.
"У Дырэктыве нумар 12 сістэма адукацыі названа прыярытэтнай сферай, у якой ідэалагічная работа знаходзіцца пад асаблівым кантролем дзяржавы, - падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі. - З часу станаўлення педагогікі выхаванне з'яўляецца яе неад'емнай часткай. У сістэме адукацыі рэалізуецца Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі. У пачатку кожнага года ўсе педкалектывы краіны атрымліваюць інструктыўна-метадычнае пісьмо па арганізацыі выхаваўчай работы. З 2025 года гэты дакумент пашыраны, цяпер ён датычыцца ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
"Ідэалагічная работа з працоўнымі калектывамі - асобны блок, і гэта зразумела, бо педагогі працуюць над фарміраваннем новага пакалення. Таму перакананні педагога павінны ўмацоўвацца і прадаўжаць фарміравацца на працягу ўсёй яго работы ў калектыве ўстановы адукацыі. Гэта ўключэнне актыву педкалектываў у асноўныя працэсы, якія праходзяць у дзяржаве, у падрыхтоўку мерапрыемстваў да важных гістарычных дат, сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, вядомымі людзьмі, наведванне знакавых месцаў, прагляды новых фільмаў, наведванне канцэртаў. Так і адбываецца", - падзяліўся кіраўнік педагагічнай галіны рэгіёна.
Важным крокам стала стварэнне ў 2024 годзе ў абласным інстытуце развіцця адукацыі новай кафедры ідэалагічнай і палітычнай адукацыі, якая працуе і з педагогамі, і з ідэолагамі, якія ўзаемадзейнічаюць са школай. Праводзяцца, напрыклад, курсы павышэння кваліфікацыі для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый вобласці. Кафедра ўнесла свой уклад у навучанне членаў выбарчых камісій. Спецыялісты працуюць па важнейшых напрамках, такіх як ідэалагічны, патрыятычны, духоўна-маральны, полікультурны, экалагічнае выхаванне і шэраг іншых. Гэта дзейнасць стане значным звяном у рэалізацыі пастулатаў Дырэктывы нумар 12, рэзюмаваў Руслан Абрамчык.-0-