Сцяг Нядзеля, 20 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2025, 16:22

Абноўлены патрабаванні да ўнутранага кантролю арганізацый па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці

 

Фота з архіва
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарэкціравана інструкцыя аб патрабаваннях да правіл унутранага кантролю арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй. Гэта замацавана пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 21 красавіка 2025 года нумар 26, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, прававым актам удакладнены патрабаванні да кваліфікацыі і падрыхтоўкі работнікаў арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі. Вызначана, што рэгістратарам з'яўляецца грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які прайшоў атэстацыю на рэгістратара. У рэгістратара павінна быць вышэйшая юрыдычная адукацыя, або вышэйшая адукацыя па спецыяльнасцях "зямельны кадастр" або "землеўпарадкаванне і кадастры", або вышэйшая адукацыя і вопыт ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў не менш за тры гады на дзень афіцыйнага апублікавання закона "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй". Замацаваны і ўмовы, пры якіх грамадзянін не можа быць рэгістратарам.

Акрамя таго, інструкцыя дапоўнена палажэннямі аб кампетэнцыі Дзяржкаммаёмасці як органа, які кантралюе работу арганізацый па рэгістрацыі пры выкананні імі фінансавых аперацый.

Пастанова ўступае ў сілу з 11 чэрвеня 2025 года адначасова з законам "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй" ад 5 снежня 2024 года нумар 44-3.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі