Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2022, 10:51

Абноўлены парадак акрэдытацыі навуковых арганізацый

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 22 мая ўступіла ў сілу пастанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ад 27 красавіка 2022 года нумар 3/5/1, у адпаведнасці з якой у новай рэдакцыі выкладаецца інструкцыя аб парадку акрэдытацыі навуковых арганізацый, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з інструкцыяй, вынікі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці юрыдычных асоб, якія звярнуліся па акрэдытацыю навуковай арганізацыі, для мэт іх акрэдытацыі ацэньваюцца міжведамаснай камісіяй.

Паўнамоцтвы па стварэнні камісіі, а таксама па арганізацыйна-тэхнічным і метадалагічным забеспячэнні яе дзейнасці ўскладзены на НАН і ДКНТ.

Дакументам вызначаны парадак прадстаўлення дакументаў і звестак для акрэдытацыі навуковай арганізацыі; функцыі, правы і парадак работы міжведамаснай камісіі па акрэдытацыі такіх арганізацый; парадак прыняцця рашэння аб акрэдытацыі (адмове ў акрэдытацыі) і вядзення рэестра навуковых арганізацый.

Акрамя таго, устаноўлены асноўныя паказчыкі, якія характарызуюць навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць заяўніка. Сярод іх - спісачная колькасць работнікаў (без знешніх сумяшчальнікаў і грамадзян, якія выконвалі работу па грамадзянска-прававых дагаворах) на канец справаздачнага года, у тым ліку з вучонай ступенню доктара і кандыдата навук; аб'ём выкананых навуковых даследаванняў і распрацовак, аказаных навукова-тэхнічных паслуг; праекты ў рамках конкурсаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў; колькасць распрацаваных тэхнічных нарматыўных прававых актаў і інш.

Пералік навуковых арганізацый размяшчаецца на афіцыйных сайтах НАН Беларусі і ДКНТ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі