Фота з архіва
23 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу за прапаганду спосабаў ухілення ад выканання воінскага абавязку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.
"Паводле пастановы пракурора Брэсцкай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу povestka.org. Падставай для прыняцця рашэння сталі парушэнні гэтым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", - растлумачылі ў пракуратуры.
Так, на партале публікавалі інфармацыю па прапагандзе спосабаў ухілення ад выканання воінскага абавязку. Таксама прызыўнікам аказвалася дапамога па ўхіленні ад праходжання тэрміновай ваеннай службы.
"Функцыянаванне гэтага інтэрнэт-рэсурсу садзейнічала ўхіленню грамадзян Рэспублікі Беларусь ад выканання воінскага абавязку, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам дзяржавы, - падкрэслілі ў пракуратуры. - У рамках рэалізацыі пастановы дзяржаўнай інспекцыяй па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі доступ да рэсурсу povestka.org. абмежаваны".-0-