Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 красавіка 2024, 09:27

Абмежаванні на наведванні лясоў уведзены па ўсёй Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены практычна па ўсёй Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле даных на раніцу 11 красавіка, абмежаванні ўведзены ва ўсіх абласцях краіны. Выключэнне складаюць Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці і Мядзельскі - Мінскай, дзе наведванне лесу дазволена.

Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгасу карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі