Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 чэрвеня 2024, 10:06

Абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 22 раёнах Беларусі

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 22 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Рашэнні аб абмежаваннях у сувязі з устанаўленнем ІІІ класа пажарнай небяспекі прыняты ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, Лепельскім, Полацкім, Ушацкім, Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жлобінскім, Кармянскім, Рагачоўскім, Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці, Воранаўскім, Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці, Бярэзінскім, Барысаўскім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Быхаўскім, Клічаўскім, Магілёўскім раёнах Магілёўскай вобласці.

Сітуацыя на працягу дня можа мяняцца. Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю рэкамендуюць удакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі