Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2025, 09:46

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў двух раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў двух раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле даных на 9 гадзін 14 красавіка, абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены толькі ў Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці. Усе астатнія лясы раёнаў краіны застаюцца свабоднымі для наведвання.

Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі