10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 35 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.
Рашэнні аб абмежаванні ў сувязі з устанаўленнем ІІІ класа пажарнай небяспекі прыняты ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, Докшыцкім, Лепельскім, Полацкім, Ушацкім, Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жыткавіцкім, Жлобінскім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Светлагорскім, Хойніцкім, Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці, Воранаўскім, Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці, Вілейскім, Бярэзінскім, Барысаўскім, Пухавіцкім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Кіраўскім, Клічаўскім, Магілёўскім, Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці.
Сітуацыя на працягу дня можа мяняцца. Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю рэкамендуюць удакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.-0-