Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2024, 20:00

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 13 раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 13 раёнах дзейнічаюць абмежаванні на наведванні лясоў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні ўведзены ў чатырох раёнах Мінскай вобласці: Барысаўскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім і Старадарожскім. Таксама яны актуальны для Бераставіцкага, Воранаўскага і Лідскага раёнаў Гродзенскай вобласці і Магілёўскага, Клімавіцкага і Крычаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. У Брэсцкай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах, а што датычыцца Віцебскай - у Чашніцкім.

Сачыць за данымі можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі