Фота з архіва
11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У некаторых раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей прадаўжаюць дзейнічаць абмежаванні на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Абмежаванні дзейнічаюць у 10 раёнах Віцебскай, 9 - Магілёўскай 9 - Гомельскай абласцей. Жоўтым колерам на карце адзначаны Бешанковіцкі, Браслаўскі, Глыбоцкі, Гарадоцкі, Мёрскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі, Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Кармянскі, Лоеўскі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны.
Як растлумачылі ў ведамстве, пры ўвядзенні абмежавальных мер заходзіць у лес дазваляецца толькі для прагулак, збору грыбоў або ягад. Уязджаць на тэрыторыю лесу на машыне забаронена, як і раскладаць вогнішча.
Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца аб актуальнай сітуацыі ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я.-0-