Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2024, 09:25

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 86 раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 86 раёнах краіны. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Паводле даных на 8.00, абмежаванні закранулі ўсе раёны Мінскай і Гомельскай абласцей. Акрамя таго, абмежаванні ўведзены ў Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Мёрскім, Аршанскім, Полацкім, Расонскім, Сенненскім, Ушацкім раёнах Віцебскай вобласці, а таксама ў Воранаўскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Лідскім, Мастоўскім, Навагрудскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці. Абмежаванні закранаюць таксама Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Горацкі, Дрыбінскі, Кіраўскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Асіповіцкі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны Магілёўскай вобласці.

Абмежаванні ўведзены ў сувязі з усталяваннем трэцяга класа пажаранебяспекі. Гэта азначае, што лес даступны толькі для пешых прагулак, заязджаць у яго нельга.

На працягу дня сітуацыя можа мяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі