Сцяг Субота, 20 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2024, 09:45

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 74 раёнах краіны

Фота з архіва
Фота з архіва
10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 74 раёнах краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Паводле даных на 8.30, у Брэсцкай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Баранавіцкім, Ганцавіцкім, Іванаўскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Пінскім, Столінскім раёнах. У Віцебскай вобласці 3-ці клас пажаранебяспекі ўведзены ў Бешанковіцкім, Віцебскім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Лёзненскім, Аршанскім, Полацкім, Расонскім, Сенненскім, Талачынскім, Ушацкім, Чашніцкім і Шумілінскім раёнах. Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці, у Гродзенскай вобласці - у Гродзенскім раёне. У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Крупскім, Любанскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Смалявіцкім, Салігорскім, Старадарожскім і Чэрвеньскім раёнах. Абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, за выключэннем Гарацкага.   

На працягу дня ў сувязі з цяперашнім гарачым надвор'ем сітуацыя можа мяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі