Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2025, 11:18

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 61-м раёне Беларусі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ўвяло абмежаванні на наведванне лясоў у пяці абласцях рэспублікі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты ведамства, паведамляе БЕЛТА.

На тэрыторыі Віцебскай і Гродзенскай абласцей абмежаванне ўведзена ва ўсіх раёнах.

У Мінскай вобласці абмежаванне дзейнічае ў 12 раёнах. У іх ліку Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Мінскі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Стаўбцоўскі і Уздзенскі раёны.

У Брэсцкай вобласці пад абмежаванні трапілі 10 раёнаў: Баранавіцкі, Бярозаўскі, Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Ляхавіцкі, Маларыцкі і Пружанскі.

У Магілёўскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць толькі ў Шклоўскім раёне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі