Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2021, 10:40

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 40 раёнах Беларусі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 40 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні ўведзены па ўсёй Гродзенскай вобласці, а таксама амаль па ўсёй тэрыторыі Мінскай (акрамя Мядзельскага і Лагойскага раёнаў). Такія меры дзейнічаюць таксама ў Акцябрскім, Калінкавіцкім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі