Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2020, 12:09

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 14 раёнах Беларусі

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 14 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Наведванне лесу часова абмежавана ў трох раёнах Мінскай вобласці (Вілейскім, Маладзечанскім і Стаўбцоўскім), чатырох раёнах Гомельскай (Рэчыцкім, Добрушскім, Гомельскім і Брагінскім) і сямі раёнах Гродзенскай (Астравецкім, Ашмянскім, Смаргонскім, Гродзенскім, Шчучынскім, Лідскім і Ваўкавыскім).

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Галоўная мэта забароны - арганізаваць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забарон на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць згодна з арт. 15.29 КоАП да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

У лясгасах налічваецца звыш 250 пажарна-хімічных станцый, больш за 660 пунктаў проціпажарнага інвентару, якія ўкамплектаваны неабходнымі сродкамі пажаратушэння. Створана сетка з больш як 650 пажарна-наглядальных вышак і мачтаў, з якіх амаль 600 абсталяваны сродкамі відэанагляду за станам ляснога фонду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі