Фота з архіва
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 38 раёнах Беларусі. Аб гэтым інфармуе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.
Паводле даных на раніцу 17 чэрвеня, абмежавальныя меры ўведзены ва ўсіх абласцях краіны. Найбольш адкрытая - Гродзенская вобласць, дзе практычна ўсюды дазволена наведваць лясныя масівы, за выключэннем Гродзенскага раёна. У Брэсцкай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Маларыцкім, Камянецкім, Брэсцкім, Кобрынскім, Жабінкаўскім раёнах, у Мінскай - Лагойскім, Пухавіцкім, Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнах. У Віцебскай вобласці абмежавана наведванне лесу ў Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Сенненскім, Аршанскім, Чашніцкім і Талачынскім раёнах.
Больш за ўсё месцаў, дзе дзейнічаюць абмежаванні, - у Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Сітуацыя на працягу дня можа змяняцца. Аператыўна атрымаць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лесу. Таксама інфармацыю рэкамендуюць удакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.-0-