Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2022, 09:04

Абмежаванні і забароны на наведванні лясоў уведзены ў 25 раёнах Беларусі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні і забароны на наведванні лясоў уведзены ў 25 раёнах Беларусі. Такія даныя прыведзены на спецыяльнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле актуальнай інфармацыі, у лясных масівах Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцей можна бываць свабодна.

Абмежаванні ўведзены ў Гродзенскай вобласці - у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. У Брэсцкай вобласці абмежаванні на наведванні лясоў цяпер дзейнічаюць у сямі раёнах. У прыватнасці, у Брэсцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім і Столінскім раёнах. У Гомельскай вобласці дазволена бываць у лясах Кармянскага, Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Светлагорскага і Веткаўскага раёнаў. У дзевяці раёнах гэтага рэгіёна ўведзены абмежаванні, яшчэ ў сямі - забарона на наведванне лясных масіваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі