Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2020, 13:53

Аблвыканкамы атрымалі для тэсціравання 600 узораў ID-картак

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі перадало ў аблвыканкамы 600 тэставых узораў ідэнтыфікацыйных картак, паведамілі БЕЛТА ў Мінсувязі.

"Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ў мэтах арганізацыі тэсціравання макетаў ідэнтыфікацыйных картак і гатоўнасці працоўных месцаў да інфармацыйнага ўзаемадзеяння з імі ў рамках Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы перададзена ва ўсе абласныя выканаўчыя камітэты па 100 тэставых узораў ідэнтыфікацыйных картак", - сказалі ў Мінсувязі.

Арганізацыі, падпарадкаваныя выканкамам, могуць звярнуцца туды і атрымаць тэставыя ўзоры.

ID-картка - гэта ўнутраны дакумент, які засведчвае асобу. Іх выдача плануецца ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года. ID-картка будзе ўяўляць сабой пластыкавую смарт-картку з інтэгральнай мікрасхемай, якая змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі і крыптаграфічны токен аўтэнтыфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі