Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 снежня 2022, 17:52

Абломкі ракеты С-300 у Іванаўскім раёне ўпалі за 60 м ад крайняга дома

29 снежня, Іванаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Абломкі ракеты ў Іванаўскім раёне ўпалі літаральна за 60 м ад крайняга дома ў вёсцы Гарбаха, перадае карэспандэнт БЕЛТА з месца падзей.

Абломкі ўпалі на ўскраіне вёскі. Як удалося даведацца карэспандэнтам БЕЛТА, да бліжэйшага дома - усяго 66 м. На месцы здарэння па даручэнні Прэзідэнта Беларусі цяпер працуюць следчыя, спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Міністэрства абароны, група размініравання. Супрацоўнікі міліцыі ачапілі тэрыторыю, людзей адвялі на бяспечную адлегласць.

Як паведамлялася, сёння а 10-й гадзіне раніцы войскі проціпаветранай абароны паразілі паветраную цэль. Яе абломкі знойдзены на сельскагаспадарчым полі ў раёне вёскі Гарбаха Іванаўскага раёна. Паводле папярэдніх даных, абломкі належаць зенітнай кіруемай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі