Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2019, 11:03

Аб'яўлены конкурс для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта ў навуцы на 2020 год

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта ў навуцы на 2020 год. Такая інфармацыя размешчана на сайце НАН, паведамляе БЕЛТА.

Конкурс аб'яўлены ў мэтах выканання ўказа ад 13 верасня 2013 года нумар 425 "Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры" для фінансавай падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця навукі.

Арганізацыі НАН прадстаўляюць дакументы да 23 жніўня 2019 года, дзяржаўныя органы і арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці - да 13 верасня. Дакументы накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі (220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 406).

Заявачныя матэрыялы на суісканне грантаў афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі палажэннем аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў Прэзідэнта ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, а таксама пастановай Савета Міністраў ад 1 лістапада 2013 года нумар 951. З формамі заявачных дакументаў і рэкамендацыямі па іх афармленні можна азнаёміцца на сайце НАН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі