Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2017, 15:21

Абітурыенты толькі выйграюць ад змянення правіл прыёму - Малафееў

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абітурыенты толькі выйграюць ад змянення правіл прыёму. Такое меркаванне сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА выказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ Вячаслаў Малафееў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з асноўных новаўвядзенняў - магчымасць здаваць ЦТ па чатырох прадметах, а не па трох, як было раней. Паводле слоў Вячаслава Малафеева, гэта аблегчыць абітурыентам выбар жаданай спецыяльнасці. "Гэта забяспечвае больш свабоды дзеянняў", - упэўнены ён. Адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ лічыць, што ў большай ступені гэта закране спецыяльнасці, якія знаходзяцца на стыку прадметных галін. Абітурыент у гэтым выпадку толькі выйграе.

"Пры наяўнасці чатырох сертыфікатаў сітуацыя істотна спрашчаецца, зніжаецца ўзровень нервовасці", - звярнуў увагу Вячаслаў Малафееў.

Адна справа, калі абітурыент прымае рашэнне, куды падаваць дакументы ў маі, да здачы ЦТ, і іншая - калі ў яго на руках усе сертыфікаты.

Вячаслаў Малафееў пазітыўна ацаніў і такія новаўвядзенні, як тры рэзервовыя дні і прадаўжэнне тэрмінаў дзеяння сертыфікатаў да двух гадоў. Цэнтралізаванае тэсціраванне праводзіцца на працягу двух тыдняў. І раней, калі абітурыент, напрыклад, хварэў і прапускаў два ЦТ, атрымлівалася так, што ён прапускаў цэлы год.

Адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ таксама лічыць, што тры рэзервовыя дні ЦТ будуць добрай магчымасцю для замежных абітурыентаў з Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, каб паспець здаць экзамены ў школе і прыехаць у Беларусь на тэсціраванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі