Ірына Абельская
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць членаў Беларускага таварыства радыёлагаў (БТР) за 5 гадоў прырасла больш як у 4 разы, паведаміла журналістам старшыня БТР, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ірына Абельская перад пачаткам работы чацвёртага Кангрэса БТР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На сёння 1110 чалавек аб'ядноўвае Беларускае таварыства радыёлагаў. За 5 гадоў мы прыраслі больш як у 4 разы. Працуюць шэсць секцый. Сёння таварыства мае статус рэспубліканскага, таму што ў кожнай вобласці створаны рэгіянальныя аддзелы Беларускага таварыства радыёлагаў", - сказала Ірына Абельская.
Паводле яе слоў, важнасць гэтых спецыялістаў зразумелая ўсім, таму што сёння правільны дыягназ і, адпаведна, правільнае эфектыўнае лячэнне можа быць назначана толькі пры выкарыстанні многіх дыягнастычных метадаў даследавання, а радыелагічныя метады даследавання складаюць аснову дыягностыкі.
Гаворачы пра ўдзел урачоў у БТР, старшыня таварыства звярнула ўвагу на магчымасць пастаяннага навучання. Паводле яе слоў, сапраўдны ўрач вучыцца ўсё сваё прафесійнае жыццё, і такія магчымасці адкрывае ўдзел у таварыстве. "Я лічу, што гэта асноўная матывацыя, якая дае, напэўна, найбольш хуткія, найбольш цікавыя, ужо адабраныя інструменты павышэння кваліфікацыі ў рамках сваёй прафесіі", - сказала Ірына Абельская.

Яна адзначыла, што сёння члены Беларускага таварыства радыёлагаў з'яўляюцца адным з лакаматываў у плане паляпшэння якасці і даступнасці аказання медыцынскай дапамогі ў краіне.-0-
Фота Максіма Гучака