6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Голас жанчын Беларусі прагучыць выразна, гучна і змястоўна на чацвёртым Еўразійскім жаночым форуме ў Санкт-Пецярбургу, заявіла журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўны ўрач дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ірына Абельская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіць рабочую нараду па падрыхтоўцы да ўдзелу ў чацвёртым Еўразійскім жаночым форуме.
"Для нас гэта вельмі важная і значная падзея. І я думаю, што жаночы голас Беларусі там прагучыць выразна, гучна і змястоўна. У нас ужо адбыўся шэраг падзей, дзе арганізатарамі, удзельнікамі і асноўнай рухаючай сілай з'яўляюцца жанчыны. Нядаўні Беларуска-ўзбекскі жаночы форум сабраў прадстаўніц абсалютна ўсіх напрамкаў і ўсіх абласцей. У нейкай ступені гэта была такая добрая трэніроўка перад маштабным міжнародным жаночым форумам, які, паводле папярэдніх даных, збярэ прадстаўніц больш як ста краін", - расказала Ірына Абельская.
Паводле яе слоў, парадак дня форуму разнастайны. "Азнаёміўшыся з ім, я магу сказаць, што мы ў кожнай секцыі, пленарным пасяджэнні, у кожнай тэматычнай гутарцы, круглым стале можам гаварыць аб тым, што зроблена, што плануецца ў нашай краіне, чаго мы дасягнулі ў Беларусі. І многія тэмы гэтых гутарак, сустрэч, пленарных пасяджэнняў у той ці іншай ступені будуць прысвечаны дасягненням Мэт устойлівага развіцця. Мы ўсе выдатна ведаем гэтыя мэты, і мы ганарымся тым, што Беларусь займае высокае 30-е месца сярод звыш сотні дзяржаў. Гэта ўсё вынік палітыкі, накіраванай на значную сацыяльную падтрымку ўсіх слаёў насельніцтва, асабліва жанчын, жаночага здароўя, суправаджэнне дзяцей, навучэнцаў, студэнтаў, - адзначыла намеснік старшыні. - Мы бачым клопат кіраўніка нашай дзяржавы, урада, парламента, якія стараюцца аб'яднаць абсалютна ўсе слаі грамадства для вырашэння гэтых мэт".
"Таму мы чакаем вельмі сур'ёзны вынік ад форуму. Мы рыхтуемся і хочам, каб наш голас гучаў абсалютна на ўсіх секцыях. У нас ёсць свае ініцыятывы. Я спадзяюся, яны прагучаць на пляцоўках форуму", - дапоўніла Ірына Абельская.
18-20 верасня ў Санкт-Пецярбургу пройдзе чацвёрты Еўразійскі жаночы форум. Гэта аўтарытэтная міжнародная пляцоўка для дыялогу жанчын-лідараў з усіх кантынентаў і выпрацоўкі сумесных рашэнняў па актуальных пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, устойлівага эканамічнага развіцця, асваення новых тэхналогій, забеспячэння здаровага ладу жыцця і экалагічнай бяспекі, развіцця сацыяльных дабрачынных праектаў. Удзельнікі форуму - жанчыны-парламентарыі, прадстаўнікі выканаўчых органаў улады, міжнародных арганізацый, дзелавых колаў, бізнесу, навуковай супольнасці, грамадскіх арганізацый і дабрачынных праектаў, аўтарытэтныя дзеячы міжнароднага жаночага руху з многіх краін свету.
У аснову праграмы форуму пакладзены падыход, які дазваляе сістэматызаваць напрамкі дыскусій, прысвечаныя абмеркаванню місіі жанчын у фарміраванні новага парадку дня міру і даверу, захаванні здароўя, развіцці эканомікі і лічбавізацыі, а таксама захаванні планеты і рэалізацыі сацыяльных пераўтварэнняў. Дзелавая праграма форуму ўключае: пленарныя пасяджэнні, дыскусійныя пляцоўкі, у тым ліку з лідарамі грамадскай думкі, стратэгічныя і экспертныя сесіі з удзелам міжнародных арганізацый, дзяржаўна-прыватныя і бізнес-дыялогі, парытэтныя дыскусіі, вебінары, практычныя семінары, дзелавыя сняданкі. Акрамя таго, на палях форуму плануецца правядзенне жаночага форуму БРІКС. Асноўная тэма чацвёртага Еўразійскага жаночага форуму - "жанчыны за ўмацаванне даверу і глабальнае супрацоўніцтва".
Арганізатары форуму - Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі і Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.-0-