Сцяг Чацвер, 12 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2025, 19:22

Аб'ектыўна і комплексна. Як плануецца ацэньваць работу ідэалагічнай вертыкалі

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія падыходы будуць прымяняцца ў ацэнцы работы ідэалагічнай вертыкалі, абмяркоўвалі сёння на пасяджэнні Савета па каардынацыі ідэалагічнай работы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА.

На пасяджэнні савета быў разгледжаны і абмеркаваны праект індыкатараў ацэнкі эфектыўнасці ідэалагічнай работы. Яны распрацаваны Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з улікам прапаноў зацікаўленых, у тым ліку з рэгіёнаў у рамках Дырэктывы нумар 12 "Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы", якая ўступіла ў сілу 11 ліпеня 2025 года.
Як адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, наяўнасць такіх крытэрыяў забяспечыць аб'ектыўны і комплексны падыход да ацэнкі ідэалагічнай работы на прадпрыемствах, у рэгіёнах, галінах і краіне ў цэлым. Іх укараненне дасць магчымасць убачыць, наколькі эфектыўна праводзіцца інфармацыйная работа з насельніцтвам розных узроставых груп, ацаніць сацыяльную, грамадска-палітычную актыўнасць грамадзян.
Індыкатары будуць дапрацаваны з улікам экспертнай думкі членаў Савета. Чакаецца, што распрацаваныя індыкатары будуць агучаны ў жніўні на рэспубліканскай нарадзе з ідэалагічным актывам краіны ў рамках выканання патрабаванняў Дырэктывы нумар 12.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі