Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2022, 13:56

Абарончы, а не наступальны характар. Меркаванне эксперта аб вучэнні "Саюзная рашучасць-2022"

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучэнне "Саюзная рашучасць - 2022" будзе мець абарончы характар, а не наступальны. Такі пункт гледжання ў эфіры "Альфа Радыё" выказаў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на sb.by.

Эксперт таксама выказаў упэўненасць, што каштоўнасць вучэння "Саюзная рашучасць - 2022" тлумачыцца і паспяховай рэалізацыяй місіі АДКБ у Казахстане.

"На Захадзе павінны зразумець, што вучэнне мае абарончы, а не наступальны характар. З яго дапамогай мы пакажам нашым так званым суседзям, што мы прадаўжаем сваю палітыку на ўмацаванне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы і сістэматызацыю комплекснага ўзаемадзеяння паміж узброенымі сіламі дзвюх краін. Таму што Казахстан - гэта не першая ластаўка, ды і не апошняя", - адзначыў Мікалай Шчокін.

Ён таксама выказаў меркаванне, што ў бліжэйшы час не выключаны спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі звонку. На думку Мікалая Шчокіна, гэта можа здарыцца і перад канстытуцыйным рэферэндумам, і пасля. "Думаю, беларускі і расійскі народы радуюцца, што нарэшце мы можам праводзіць разам пэўныя ваенныя аперацыі", - адзначыў эксперт. Ён таксама ўпэўнены, што ў ходзе вучэння нашы войскі прадэманструюць, на што здольны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі