28 лістапада, Браслаў /Кар. БЕЛТА/. Вымярэнні магутнасці эквівалентнай дозы гама-выпрамянення былі праведзены ў Браслаўскім раёне на граніцы з Літвой у самай бліжэйшай кропцы ад Ігналінскай атамнай электрастанцыі, на якой адбылося ўзгаранне будынка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ажыццявілі вымярэнне магутнасці эквівалентнай дозы гама-выпрамянення дазіметрам-радыёметрам МКС-АТ1117М. Паказчыкі па магутнасці дозы гама-выпрамянення складаюць на гэты момант (10.00 - 11.00) 44 нЗв/гадз - значна менш за фонавыя значэнні, якія па рэспубліцы складаюць каля 170 нЗв/гадз", - паведаміў намеснік начальніка цэнтра хімічнай і радыяцыйнай абароны дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння "Зубр" МНС Рэспублікі Беларусь" Аляксандр Кляус.
У Рэспубліцы Беларусь, паводле яго слоў, існуе сістэма адсочвання дозы выпрамянення ў аўтаматычным рэжыме. Калі здараюцца пазаштатныя сітуацыі, на месца адпраўляецца лабараторыя хімічнага і радыяцыйнага кантролю, укамплектаваная дазіметрам-радыёметрам з блокамі дэтэктыравання гама-, бэта- і альфа-выпрамяненняў, пераносным партатыўным спектрометрам, які прызначаны для вызначэння радыенукліднага саставу, актыўнасці радыенукліду, мабільным комплексам радыяцыйнага сканіравання.
Аляксандр Кляус удакладніў: ніякіх негатыўных наступстваў не магло быць, паколькі ў кожнага аб'екта ёсць санітарна-ахоўная зона.
Раней паведамлялася, што 25 лістапада бягучага года ў 16.37 у падраздзяленні Дэпартамента пажарнай бяспекі і выратавання пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі паступіла паведамленне аб узгаранні будынка на тэрыторыі Ігналінскай атамнай электрастанцыі, размешчанай за чатыры кіламетры ад дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з інцыдэнтам спецыялісты МНС Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць пастаянны маніторынг радыяцыйнай абстаноўкі на тэрыторыі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Перавышэнняў кантрольных узроўняў радыяцыйнага фону на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не зарэгістравана.
Таксама Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з пагадненнем паміж МНС Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай інспекцыяй па бяспецы атамнай энергетыкі Літоўскай Рэспублікі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі і абмене інфармацыяй аб ядзерных устаноўках і ядзернай дзейнасці па ўстаноўленых каналах сувязі інфармавала літоўскі бок аб гатоўнасці аказаць неабходную дапамогу ў ліквідацыі наступстваў інцыдэнту, а таксама запытала звесткі аб надзвычайнай сітуацыі на аб'екце ядзернай энергетыкі для прыняцця вычарпальных мер бяспекі.

На гэты момант адказ ад літоўскага боку не паступаў.-0-
Фота Аляксандра Хітрова