Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 красавіка 2020, 10:26

Аб рэкамендацыях СААЗ і падтрымцы эканомікі - Качанава расказала, як у Беларусі змагаюцца з каранавірусам

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе прымаемыя ў Беларусі меры па барацьбе з каранавірусам узгадняюцца з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Аб гэтым старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі меры прымаюцца адэкватна сітуацыя, якая складваецца"

"Што датычыцца тых мер, якія зроблены ўжо сёння, то яны прымаюцца адэкватна той сітуацыі, якая складваецца ў нашай краіне. Гэта перш за ўсё. Але я хачу цвёрда запэўніць, што ўсе гэтыя меры ўзгадняюцца з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя", - расказала Наталля Качанава.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы папрасіў старшыню Савета Рэспублікі звязацца з СААЗ і запрасіць экспертаў у Беларусь, каб яны самі ацанілі работу беларускай аховы здароўя ў гэтым напрамку. "Я ўжо звязалася з прадстаўнікамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Мінску, каб перагаварыць з прадстаўніком Еўрапейскага бюро. Ён сказаў, што ў нашай краіне выконваюцца ўсе рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, - заявіла спікер. - Мы будзем рады, калі да нас прыедуць і яшчэ раз паглядзяць на тую сітуацыю, якая адбываецца ў нашай краіне па каранавірусе, каб нашы людзі яшчэ раз пачулі, правільна гэта ці няправільна (прымаюцца меры. - Заўвага БЕЛТА). Гэта хвалюе іх".

Наталля Качанава адзначыла, што аб распаўсюджванні інфекцыі ў Беларусі ходзіць самая розная інфармацыя, часам праўдзівая, а часам і абсалютна лжывая. На яе думку, у грамадстве павінны не распаўсюджваць чуткі, а, наадварот, кансалідавацца і не перашкаджаць працаваць сістэме аховы здароўя. "Мы павінны прыняць усе меры для таго, каб баланс захоўваўся: аказваючы дапамогу па каранавірусе, не забываць, што ёсць людзі, якія маюць іншыя хваробы", - сказала яна.

Старшыня Савета Рэспублікі дадала, што беларускім медыкам цяпер і так даводзіцца няпроста, і паніка толькі ўскладняе сітуацыю.

"Разам змагацца з праблемай, а не ісці на канфрантацыю"

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі падтрымліваюць пажылых людзей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі па захваральнасці на каранавірус. Сацыяльныя службы і валанцёры дапамагаюць ім, у прыватнасці, з купляй лякарстваў і дастаўкай прадуктаў дадому. "Актыўна падключыліся ўсе: і дэпутацкі корпус, і валанцёры, моладзь - гэта цудоўна. Вось так трэба працаваць, усім разам, каб змагацца з якой-небудзь праблемай, якая ўзнікае ў нашым грамадстве, а не ісці на канфрантацыю", - пераканана Наталля Качанава.

Разам з тым яна заўважыла, што не ўсе людзі звяртаюцца за падтрымкай, некаторыя, магчыма, саромеюцца. Але тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання гатовы падтрымаць усіх. "Нічога страшнага, калі пазвоняць і прапануюць сваю дапамогу. Але тут, зноў жа, трэба быць уважлівымі і пільнымі, таму што, на жаль, несумленныя людзі, якія ўмеюць зарабляць на чужым горы, таксама ёсць", - звярнула ўвагу спікер.

"Эканоміка павінна працаваць"

Адкрытая беларуская эканоміка цяпер знаходзіцца пад вялікім націскам з-за крызісу, які выклікала распаўсюджванне каранавіруса ў свеце. Ва ўрадзе прапрацоўваюць крокі па падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу. Уключаны ў гэту работу і Савет Рэспублікі. "Калі я сустракалася ў Віцебску з урачамі, са спецыялістамі, якія займаюцца сёння гэтай праблемай, яны ўсе адразу сказалі, што эканоміка павінна працаваць, прадпрыемствы павінны працаваць. Гэта абсалютна правільна", - лічыць Наталля Качанава. На думку спікера, пандэмія з часам пройдзе, і важна разумець, што будзе з эканомікай далей.

Меры, якія сёння разглядаюцца, паводле слоў спікера, датычацца падатковай і крэдытнай нагрузкі. У прыватнасці, планавалася надзяліць мясцовыя Саветы дэпутатаў правам рэгуляваць стаўкі падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць. Але старшыня Савета Рэспублікі растлумачыла: такое права ў іх ёсць і сёння. Аднак, з другога боку, гэтыя грашовыя пытанні ўжо адлюстраваны ў бюджэце краіны на бягучы год. "Не ведаю, наколькі гэта мера спрацуе, ва ўсякім выпадку ўрад прапануе яе", - дадала яна.

Не менш важнае пытанне харчовай бяспекі краіны, падкрэсліла Наталля Качанава. Але тут, паводле яе слоў, ніякіх праблем быць не павінна: у Беларусі вырабляецца дастатковая колькасць прадуктаў харчавання, акрамя таго, ёсць стабілізацыйныя запасы.

"Пакуль няма неабходнасці ў экстранных мерах"

"Меры павінны быць адэкватныя той сітуацыі, якая складваецца ў краіне. Можна ж было сёння ўсё закрыць, і далей што? Як жыць людзям? Людзі павінны харчавацца, людзям трэба працаваць, людзі павінны вучыцца, - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. - Калі браць лічбы, якія ёсць у нас, па захваральнасці на каранавірус і іншыя інфекцыйныя хваробы, яны сёння дазваляюць нам працаваць, і працаваць нармальна. Прымаць экстранныя меры, я думаю, пакуль няма неабходнасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі