Фота з архіва
1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як развівалася электрасувязь і сеткі перадачы даных у студзені - чэрвені 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
"Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган-рэгулятар забяспечвае паўнацэннае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбнасцей дзяржавы, бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі. У Беларусі ліцэнзію ў галіне электрасувязі маюць 158 аператараў", - адзначылі ў ведамстве.
Асноўным напрамкам развіцця сеткі электрасувязі РУП "Белтэлекам" з'яўляецца завяршэнне працэсу пераключэння абанентаў на праграмна-апаратную IMS-платформу, што дазваляе прадастаўляць абанентам увесь спектр сучасных тэлекамунікацыйных паслуг па адной абаненцкай лініі. На канец справаздачнага квартала да IMS-платформы былі падключаны больш за 3,8 млн абанентаў.
Будаўніцтва мультысэрвісных сетак дазваляе не толькі палепшыць якасць і пашырыць пералік прадастаўляемых паслуг, але і аптымізаваць затраты на эксплуатацыю сетак электрасувязі.
З улікам развіцця сеткі перадачы даных расце колькасць падключэнняў да паслуг шырокапалоснага доступу, што аказвае ўплыў і на шырыню знешняга канала доступу ў інтэрнэт.
З мэтай мадэрнізацыі існуючых сетак перадачы даных для паляпшэння якасці і аб'ёму прадастаўляемых паслуг прадаўжаліся работы па падключэнні абанентаў з прымяненнем тэхналогіі пасіўных аптычных сетак (GPON), якая дазваляе забяспечыць скорасць перадачы даных да 100 Мбіт/с і вышэй. Па стане на 1 ліпеня 2025 года колькасць абанентаў, падключаных па гэтай тэхналогіі, склала каля 3,1 млн і павялічылася з пачатку года на 57,9 тыс. Усяго колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу да інтэрнэту склала 3,337 млн з прыростам да пачатку года ў памеры 53,3 тыс., пры гэтым узровень пранікнення стацыянарнага шырокапалоснага доступу да інтэрнэту на 100 жыхароў склаў 36,6 адз.
Актыўна развіваліся сетка сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE і паслугі на яе аснове. За студзень - чэрвень 2025 года ахоп насельніцтва паслугамі сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE склаў 99,6 працэнта.-0-