Сцяг Субота, 11 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2025, 18:20

Аб правілах бяспечнага руху пры ападках і перападах тэмпературы нагадалі праваахоўнікі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры ападках і перападах тэмпературы пытанне забеспячэння бяспекі дарожнага руху становіцца асабліва вострым і знаходзіцца на асобым кантролі Дзяржаўтаінспекцыі, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

У існуючых умовах надвор'я ад усіх удзельнікаў дарожнага руху патрабуецца павышаная ўвага і асцярожнасць. Як звярнулі ўвагу праваахоўнікі, у начны і ранішні час, калі тэмпература апускаецца ніжэй за нуль, а аўтамабільны трафік невялікі, узрастае верагоднасць галалёдзіцы. У некалькі разоў павялічваецца тармазны шлях і небяспека блакіравання колаў, некіруемага заносу і страты кіравання. Усе рухі рулём і педалямі павінны быць плаўнымі, далі рэкамендацыі вартавыя парадку на дарогах.

У МУС нагадалі, што адзін з самых небяспечных манеўраў на дарозе - абгон. Ён нават у добрае надвор'е патрабуе максімальнай канцэнтрацыі і дакладнага разліку. Перад яго пачаткам трэба абавязкова пераканацца ў бяспецы, а на слізкай дарозе лепш зусім адмовіцца ад абгону, адзначылі праваахоўнікі.

Вельмі ўважлівымі вадзіцелям трэба быць пры праездзе пешаходных пераходаў і выконваць патрабаванні сігналаў святлафора. Калі перад пераходам у іншых палосах руху спыніліся транспартныя сродкі, варта загадзя знізіць скорасць і быць гатовымі да з'яўлення пешаходаў з-за стаячага транспарту.

Асцярожнымі ў дрэннае надвор'е важна быць і пешым удзельнікам дарожнага руху. Чакаць дазвольнага сігналу святлафора або грамадскага транспарту варта далей ад краю праезнай часткі. Нават на рэгулюемых пешаходных пераходах не трэба пачынаць пераход, пакуль усе аўтамабілі не спыняцца. "Пры пераходзе дарогі з дзіцем моцна трымайце яго за руку. У цёмны час сутак усе пешаходы абавязаны абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі", - падкрэслілі ў МУС.

У ведамстве дадалі, што нарады ДПС арыентаваны на аказанне неабходнай дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю на дарозе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі