Фота Мінадукацыі
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі "Аб рэалізацыі ў студзені - верасні 2024 года ўстановамі Міністэрства адукацыі праектаў і мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі, дзяржаўных і галіновай навукова-тэхнічных праграм", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мерапрыемства прайшло з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванца. Вітаючы прысутных, ён адзначыў, што ў краіне вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю навукі. "На лютаўскай нарадзе адным з ключавых пытанняў, якія ўзнімаў кіраўнік дзяржавы, стала развіццё вузаўскай навукі. У тым ліку былі акрэслены пытанні, звязаныя з аддачай навуковых распрацовак для рэальнага сектара эканомікі, з эфектыўнасцю падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, са старэннем прафесарска-выкладчыцкага складу. У сувязі з гэтым хацеў бы адзначыць, што ва ўстановах вышэйшай адукацыі, падпарадкаваных ведамству, рэалізуюцца стратэгіі развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці, зацверджаныя для кожнага ўніверсітэта на 2021-2025 гады. Па выніках 2024 года мы самым дэталёвым чынам разгледзім выкананне ключавых паказчыкаў кожнай ВНУ і дадзім адпаведную ацэнку і рэкамендацыі для далейшай работы. Сярод ключавых напрамкаў, на якія трэба звярнуць увагу, - выкананне навуковых, навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, пастаўка навукаёмістай прадукцыі для рэальнага сектара эканомікі. Сёння ва ўмовах санкцыйнага націску і выбудоўвання тэхналагічнага суверэнітэту нашай краіны ад навукі чакаюць (не толькі ад НАН, але і ад ВНУ) сур'ёзнай аддачы", - канстатаваў міністр.
Другі важны момант - кадравы патэнцыял. "За дзевяць месяцаў гэтага года ў нашай краіне Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй ужо зацверджана 220 дысертацый, з іх 35 - доктарскіх. Адзначу, што 73 з гэтых дысертацый - гэта кандыдаты навук, 15 - дактары навук, якія працуюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі, гэта значыць фактычна кожная трэцяя дысертацыя ў краіне абаронена ў Міністэрстве адукацыі. Нядрэнны паказчык, але супакойвацца нельга. Трэці важнейшы паказчык для нас сёння - экспарт навукаёмістай тэхналагічнай прадукцыі. Мы экспартна арыентаваная краіна, гэта датычыцца ў тым ліку і навуковай дзейнасці. За дзевяць месяцаў у нас назіраецца рост каля 116 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года. Але нам трэба сур'ёзным чынам нарошчваць экспарт і навукаёмістай прадукцыі, і навуковых паслуг у разы. Ад гэтага залежыць фінансавая забяспечанасць нашых навуковых школ, прыцягненне моладзі ў навуку, а таксама развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы нашых навуковых арганізацый", - праінфармаваў Андрэй Іванец.
Ён падкрэсліў, што ў краіне створана добрая навуковая база. "У бягучым годзе шэраг знакавых распрацовак былі выкананы ў нашых універсітэтах. Напрыклад, распрацаваны ўсепагодны аўтамабільны радыёлакатар далёкага дзеяння для папярэджання сутыкнення буйнагабарытнага транспарту. Яго дэманстравалі кіраўніку дзяржавы пры сустрэчы са студэнцкім актывам інжынерных ВНУ ў БДУІР. Гэтым жа ўніверсітэтам распрацавана эталонная сістэма ў выглядзе комплексу кантрольна-вымяральнага ЗВЧ-абсталявання. Распрацоўка адпаведных нацыянальных эталонаў з'яўляецца важнейшым аспектам суверэнітэту нашай краіны. Шэраг распрацовак можна прадаўжаць. Што датычыцца падтрымкі навукі, Міністэрствам адукацыі прыняты шэраг сур'ёзных мер. Сярод іх - стварэнне цэнтраў кампетэнцый на базе ўніверсітэтаў і падтрымка маладых даследчыкаў. Цяпер мы сумесна з Міністэрствам фінансаў адпрацоўваем механізм увядзення асобных надбавак для прафесарска-выкладчыцкага складу без ступені ва ўзросце да 30 гадоў, кандыдатам навук ва ўзросце да 40 гадоў і дактарам навук ва ўзросце да 50 гадоў. Акрамя таго, падтрымка ёсць і ў старэйшага пакалення: на працягу апошніх чатырох гадоў прадугледжана надбаўка да пенсіі дактарам і прафесарам", - адзначыў міністр.-0-