Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ААН высока ацэньвае вопыт Беларусі ў дасягненні МУР

Грамадства 24.01.2019 | 13:50
Аміна Махамед у час відэазвароту
Аміна Махамед у час відэазвароту

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дасягнула значных вынікаў у рэалізацыі Парадку дня-2030, і яе работа і вопыт, прыхільнасць да Мэт устойлівага развіцця высока цэняцца на глабальным узроўні. Аб гэтым заявіла першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед у сваім відэазвароце на першым Нацыянальным форуме ўстойлівага развіцця ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удзел усяго грамадства мае вырашальнае значэнне для актыўнай трансфармацыі, неабходнай да 2030 года. Узаемадзеянне парламента і выканаўчай улады, грамадзянскай супольнасці, навукі і прыватнага сектара заўсёды станоўча ўплывае на дасягненне пастаўленых мэт. На шчасце, многае ўжо зроблена ў Беларусі. Ваша краіна дэманструе прагрэс. Урад прайшоў вялікі шлях у выбудоўванні нацыянальнай палітыкі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця", - сказала Аміна Махамед.

Яна падкрэсліла высокі ўзровень каардынацыі ўдзельнікаў усіх узроўняў пры складанні даклада Беларусі аб выкананні Парадку дня-2030, прэзентаваным на глабальным форуме ў 2017 годзе. Асабліва ўражальныя, паводле яе слоў, амбіцыйныя праграмы па фарміраванні інклюзіўнага грамадства, прадастаўленні роўных магчымасцей для людзей з інваліднасцю.

Аміна Махамед прызналася, што яе таксама абнадзейвае абмен паміж ААН і нацыянальнымі ўладамі лепшымі міжнароднымі практыкамі, напрыклад, у частцы ўдасканалення догляду хворых і маламабільных людзей, прадухілення розных форм насілля. І яна вітала работу па фарміраванні Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года. "Я ўпэўнена, мы можам прадаставіць усебаковую падтрымку краіне пры фарміраванні гэтай стратэгіі і імплементацыі краінавага бачання на глабальным узроўні. Беларусь прадоўжыць адыгрываць важную ролю ў далейшых працэсах, у тым ліку на высокім узроўні", - рэзюмавала Аміна Махамед.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.