Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2019, 11:42

A1 павысіў кошт тарыфных планаў з 1 снежня

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 з 1 снежня змяняе ўмовы абслугоўвання па некаторых тарыфных планах для фізічных і юрыдычных асоб, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт А1.

З 1 снежня на большасці дзеючых тарыфных планаў для фізічных асоб, якія з'явіліся ў партфоліа кампаніі ў 2019 годзе, расшыраны пакет паслуг, уключаны ў абаненцкую плату: павялічаны аб'ём інтэрнэт-трафіка, колькасць SMS і/або дабаўлены опцыі безлімітнага выкарыстання дадатковых паслуг.

Разам з расшырэннем аб'ёму прадастаўляемых паслуг змяняецца кошт абаненцкіх плат, хвілін, SMS, звыш уключаных у абаненцкую плату, дадатковых паслуг некаторых тарыфных планаў і опцый.

Змяненні ўмоў абслугоўвання датычацца і карпаратыўных кліентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі