27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 26 мая адбыўся першы дзень цэнтралізаванага тэсціравання. Аб выніках расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У ведамстве адзначылі, што для ўдзелу ў ЦТ 26 мая былі зарэгістраваны 9188 абітурыентаў. Гэта ў 1,2 раза больш, чым у 2024 годзе. Найбольшая колькасць зарэгістраваных па матэматыцы (24,3 працэнта), англійскай мове (22,2 працэнта), гісторыі Беларусі (13,4 працэнта).
Здача цэнтралізаванага тэсціравання 26 і 29 мая прадугледжана для тых, хто завяршыў навучанне ў школе ў папярэднія гады, выпускнікоў каледжаў. Выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 2025 года ў гэтыя дні таксама здаюць цэнтралізаваныя экзамены.

Выконвалі ЦТ 26 мая 8012 абітурыентаў, не з'явіліся - 1176 чалавек (12,8 працэнта). У ходзе цэнтралізаванага тэсціравання выдалены адзін абітурыент за выкарыстанне мабільнага тэлефона.-0-