Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

46,06 працэнта выбаршчыкаў прагаласавалі на выбарах у Беларусі на 12.00

Грамадства 17.11.2019 | 13:28
Фота з архіва
Фота з архіва

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У трох абласцях Беларусі яўка на выбарах, паводле даных на 12.00, перасягнула 50 працэнтаў. Яўка па краіне ў цэлым склала 46,06 працэнта. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Больш за палавіну выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы прагаласавалі ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях - 50,39 працэнта, 51,6 працэнта і 51,71 працэнта адпаведна.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 41,2 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спісы, у Гродзенскай - 46,27 працэнта, у Мінскай - 47,4 працэнта, Мінску - 37,32 працэнта.

У ЦВК з пачатку дня паступіла каля 30 тэлефонных званкоў і 7 зваротаў, якія трэба будзе разгледзець ва ўстаноўленым законам парадку як заявы грамадзян. Вадзім Іпатаў расказаў, што ў асноўным людзі ўдакладняюць, дзе знаходзіцца іх выбарчы ўчастак і дзе азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.