Фота Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску стартавала творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон.
Яна падзялілася, што гэта стажыроўка стала ўжо трэцяй у бягучым годзе. "Стажыроўка праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур. У гэтым годзе мы ўпершыню зрабілі іх вузканакіраванымі, значыць тэматычнымі. У сакавіку да нас прыязджалі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якое папулярызуе традыцыйныя беларускія рамёствы. У верасні гэта былі вакалісты, кіраўнікі ці ўдзельнікі вакальных калектываў. Цяпер, у лістападзе, да нас прыехалі харэографы - гэта кіраўнікі харэаграфічных і вакальна-харэаграфічных калектываў, балетмайстры гэтых калектываў або проста іх удзельнікі. У час стажыроўкі яны могуць паўдзельнічаць у майстар-класах па беларускай харэаграфіі, а потым, пасля прыезду ўжо ў краіну свайго пражывання, паказаць, чаму яны навучыліся, якія свае веды ўдасканалілі. Гэта значыць трансліраваць усе атрыманыя веды і ўменні ўжо ў сваіх калектывах", - расказала Вольга Якабсон.
Яна таксама паведаміла, што на гэты раз паўдзельнічаць прыехалі 30 чалавек з пяці краін: Італіі, Казахстана, Эстоніі, Латвіі і Расіі. Ярка прадстаўлены рэгіёны і гарады Расіі: Карэлія, Башкортастан, Прыморскі край, Яраслаўль, Самара, Іркуцк, Тальяці і іншыя. Дырэктар расказала, што стажыроўка заўсёды пачынаецца са знаёмства. Сёння раніцай удзельнікі падзяліліся, з якіх рэгіёнаў Беларусі іх бацькі або яны самі родам і як апынуліся ў той краіне, дзе жывуць цяпер. "Зразумела, яны дзеляцца і першымі ўражаннямі. Многія з іх прыязджаюць у Беларусь упершыню. На стажыроўкі мы прымаем як беларусаў і людзей, якія маюць беларускія карані, так і прадстаўнікоў любой нацыянальнасці, якія з'яўляюцца членамі грамадскага аб'яднання "Беларусы замежжа" і любяць, вывучаюць беларускую культуру", - расказала яна.
Вольга Якабсон падзялілася гісторыяй аднаго з удзельнікаў стажыроўкі. Італьянец Сасіа Капача прыехаў у Беларусь упершыню. "Трэба было бачыць, як ён дзяліўся сваімі першымі ўражаннямі аб нашай краіне. Ён прыехаў са сваёй жонкай - яна беларуска і перакладала яму і яго. Сам Сасіа Капача не ведае беларускіх слоў, але музычна і інтанацыйна спявае беларускія песні. Ён танцуе беларускія танцы, і вось цяпер яго жаданне - прыняць удзел у нашай творчай стажыроўцы", - расказала яна.
Падобныя стажыроўкі ў нашай краіне праходзяць з 2016 года, таму некаторыя ўдзельнікі прыязджаюць ужо як старыя сябры. "Мы рады бачыць як сваіх старых сяброў, так і знаёміцца з новымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Бо нашы беларусы жывуць практычна ва ўсіх кутках свету, захоўваючы ў сваім сэрцы любоў да Беларусі і імкнучыся выкарыстоўваць любую магчымасць, каб сюды прыехаць і пабываць у родных мясцінах, паглядзець новыя месцы або наогул апынуцца тут упершыню і проста з першага погляду закахацца ў нашу цудоўную краіну", - сказала дырэктар цэнтра.
Удзельнікі творчай стажыроўкі прабудуць у Беларусі да 16 лістапада. За гэты час яны прымуць удзел у мностве майстар-класаў, паглядзяць рэгіёны нашай краіны і прасякнуцца беларускай культурай.-0-