Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 ліпеня 2022, 09:00

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння адзначаецца Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме. Гэта свята стала сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы. Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь першая прыняла на сябе ўдары гітлераўцаў, а Мінск на другі дзень вайны быў падвергнуты бязлітаснай бамбардзіроўцы і артылерыйскаму абстрэлу. 28 чэрвеня фашыстам удалося захапіць Мінск. З першых дзён акупацыі жыхары горада ўзняліся на барацьбу з ворагам. 1100 дзён акупацыі - 1100 дзён самаадданай, гераічнай барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі.

У выніку паспяховай Беларускай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан 3 ліпеня 1944 года сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў святам вызвалення ўсёй краіны.

У Беларусі ведаюць цану свабоды: у Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.

3 ліпеня кожны беларус аддае даніну гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў, вялікаму працоўнаму подзвігу тых, хто падымаў краіну з руін, будаваў заводы, дамы, школы.

У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці па традыцыі пройдуць па ўсёй краіне. У Мінску 3 ліпеня пройдзе мноства мерапрыемстваў, у якіх змогуць прыняць удзел жыхары і госці сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі