Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

У Польшчы пабудуюць атамную электрастанцыю

У свеце 15.05.2019 | 18:07
Кшыштаф Тхужэўскі. Фота   Polskie Radio
Кшыштаф Тхужэўскі. Фота Polskie Radio

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі ў эфіры "Радыё Польшча" паведаміў аб падрыхтоўцы да будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Памор'і.

"Інвестыцыйны цыкл атамнай электрастанцыі доўжыцца каля 10 гадоў, але перад гэтым некалькі гадоў ідуць падрыхтоўчыя работы. Мы ўжо многія рэчы зрабілі. Створана акцыянернае таварыства PGE EJ 1, якое займаецца падрыхтоўкай, ужо вызначаны месцы ў рэгіёне Памор'я, грамадскасць практычна падрыхтавана ўжо да такога будаўніцтва", - адзначыў міністр.

Кшыштаф Тхужэўскі падкрэсліў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі каштуе даражэй, чым звычайнай. Пры гэтым АЭС патрабуе менш паліва, а ў эксплуатацыі абыходзіцца танней, чым, напрыклад, вугальная электрастанцыя.

Польскі ўрад плануе завяршыць будаўніцтва АЭС да 2033 года.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/world/view/u-polshchy-pabudujuts-atamnuju-elektrastantsyju-78083-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА