Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Прэзідэнта Славакіі аштрафавалі на тры месячныя аклады

У свеце 15.05.2019 | 13:51
Андрэй Кіска. Фота   EPA
Андрэй Кіска. Фота EPA

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы прэзідэнт Славакіі, доларавы мільянер Андрэй Кіска аштрафаваны на тры месячныя аклады за тое, што ўтаіў факт фінансавання сваёй перадвыбарнай кампаніі ў 2014 годзе са сродкаў прыналежнай яму кампаніі KTAG. Такое рашэнне вынес Камітэт Нацыянальнага савета Славакіі па выключэнні канфлікту інтарэсаў на дзяржаўных пасадах, паведамляе Славацкае радыё.

Паколькі штомесячны аклад кіраўніка дзяржавы складае 13 тыс. еўра, прэзідэнт павінен заплаціць у бюджэт 39 тыс. еўра. Ён аспрэчвае рашэнне парламенцкага камітэта і мае намер вынесці пытанне на разгляд Канстытуцыйнага суда.

Андрэй Кіска ўступіў на пасаду прэзідэнта 15 чэрвеня 2014 года і адразу ж адмовіўся ад акладу, пералічваючы яго бедным славацкім сем'ям. Праз месяц прэзідэнцкія паўнамоцтвы пяройдуць да адваката са славацкага горада Пезінак Зузаны Чапутавай, якая перамагла ў сакавіку на прэзідэнцкіх выбарах.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/world/view/prezidenta-slavakii-ashtrafavali-na-try-mesjachnyja-aklady-78069-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА