Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Кангрэс IIHF зацвердзіў правядзенне чэмпіянатаў свету да 2025 года

Спорт 24.05.2019 | 16:54
У Санкт-Пецярбургу да ЧС-2023 па хакеі пабудуюць самую вялікую ў свеце арэну. Фота IIHF
У Санкт-Пецярбургу да ЧС-2023 па хакеі пабудуюць самую вялікую ў свеце арэну. Фота IIHF

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) сёння зацвердзіў правядзенне чэмпіянатаў свету да 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў Федэрацыі хакея Беларусі.

У 2023 годзе чэмпіянат свету прыме расійскі Санкт-Пецярбург. Матчы пройдуць на дзвюх арэнах, адну з якіх яшчэ трэба будзе пабудаваць. Сусветны хакейны форум - 2024 пройдзе ў Чэхіі. У 2025 годзе краінамі - гаспадынямі турніру стануць Швецыя і Данія. Горады, дзе адбудуцца матчы, яшчэ будуць вызначаны.

Як паведамлялася, чэмпіянат свету - 2020 прыме Швейцарыя, Беларусь сумесна з Латвіяй правядзе сусветны форум сярод вядучых зборных у 2021 годзе, а Фінляндыя гасцінна раскрые дзверы ў 2022 годзе.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/sport/view/kangres-iihf-zatsverdziu-pravjadzenne-chempijanatau-svetu-da-2025-goda-78354-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА