Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Хакеісты зборнай Расіі перамаглі чэхаў на ЧС у Славакіі

Спорт 14.05.2019 | 09:41
Фота iihf.com
Фота iihf.com

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Расіі перамаглі чэхаў з лікам 3:0 на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Славакіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечных Ільі Вараб'ёва пасля ўпэўненых перамог над Нарвегіяй (5:2) і Аўстрыяй (5:0) чакаў няпросты экзамен у паядынку з адной з вядучых каманд. Аднак цяперашні склад расіян дае ім магчымасць без аглядкі на свае вароты дзейнічаць на турніры. Лік у матчы ў Браціславе быў адкрыты на 14-й мінуце першага перыяду пасля моцнага кідка з сярэдняй дыстанцыі Сяргея Андронава. У другія дваццаць мінут сустрэчы лепшы бамбардзір рэгулярнага чэмпіянату НХЛ Мікіта Кучараў вывеў дакладным пасам сам-насам з галкіперам Мікіту Гусева, які павялічыў перавагу - 2:0. Канчатковы лік быў устаноўлены пад канец сустрэчы. Аўтрам гола ў пустыя вароты стаў Мікіта Зайцаў. Зборная Расіі не прапускае шайбаў на чэмпіянаце свету другі матч запар.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/sport/view/hakeisty-zbornaj-rasii-peramagli-chehau-na-chs-u-slavakii-78014-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА