Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Хакеісты "Дынама-Маладзечна" з мінімальным лікам абыгралі "Шахцёр" у экстралізе

Спорт 11.01.2019 | 11:35
У час матчу. Фота ХК "Шахцёр"
У час матчу. Фота ХК "Шахцёр"

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Маладзечна" з мінімальным лікам 1:0 абыгралі салігорскі "Шахцёр" у чарговым матчы чэмпіянату Беларусі ў экстралізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзіная шайба ў матчы была закінута ў сярэдзіне другога перыяду на 31-й хвіліне, аўтарам гола стаў Ягор Воранаў. Пасля завяршэння сустрэчы галоўны трэнер маладзечанцаў Юрый Файкоў адзначыў нізкую рэалізацыю момантаў, але пахваліў сваіх падапечных за дакладнае выкананне плана на гульню ў абароне.

Лідар экстралігі мінскае "Юнацтва" не пакінула шанцаў маладзёжнай зборнай Беларусі да 20 гадоў - 8:0. Хакеісты "Ліды" прадаўжаюць набіраць ачкі, абыграўшы на сваёй пляцоўцы жлобінскі "Металург" - 4:1.

Турнірнае становішча: "Юнацтва - Мінск" - 94 (39), "Нёман" - 79 (37), "Шахцёр" - 78 (39), "Дынама-Маладзечна" - 69 (40), "Гомель" - 54 (38), "Ліда" - 40 (39), "Металург-Жлобін" - 39 (39), Беларусь U-20 - 12 (39).

Бліжэйшыя матчы ў экстралізе адбудуцца 12 студзеня. "Шахцёр" згуляе з "Юнацтвам", маладзёжная зборная Беларусі сустрэнецца з "Дынама-Маладзечна", "Ліда" ў абласным дэрбі пастараецца адабраць ачкі ў гродзенскага "Нёмана".-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/sport/view/hakeisty-dynama-maladzechna-z-minimalnym-likam-abygrali-shahtser-u-ekstralize-74914-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА