Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Апошнія навіны
Усе навіны

Дызайн медалёў II Еўрапейскіх гульняў абмеркаваў аргкамітэт

Спорт 20.04.2018 | 19:01

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дызайн медалёў, дыпломаў і п'едэсталаў II Еўрапейскіх гульняў абмяркоўваўся на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гульняў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Разгледжаны пытанні арганізацыі харчавання ўдзельнікаў гульняў, сертыфікацыі патэнцыяльных пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання.

Заслухана справаздача падкамітэта па пытаннях медыцынскага забеспячэння.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту. Атлеты разыграюць 206 камплектаў медалёў у 23 дысцыплінах. Спаборніцтвы будуць арганізаваны на 12 спартыўных пляцоўках.

На гульні плануецца прыбыццё амаль 4 тыс. спартсменаў, 2 тыс. трэнераў і іншых прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый з 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Акрамя таго, у Беларусь прыедуць прыкладна 650 міжнародных і 410 нацыянальных спартыўных суддзяў, каля 1 тыс. замежных прадстаўнікоў СМІ, кіраўнікі еўрапейскіх спартыўных федэрацый і ведамстваў, прадстаўнікі штаб-кватэры ЕАК, кіраўнікі еўрапейскіх НАК, а таксама высокія службовыя асобы шэрага дзяржаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/sport/view/dyzajn-medaleu-ii-eurapejskih-gulnjau-abmerkavau-argkamitet-68238-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА